.

20.06.2018
«Чыноўнікі разгубленыя»: Севярынец расказаў пра візіт у Мінкультуры наконт Курапатаў

Абаронцаў Курапатаў запрасілі ў Міністэрства культуры зранку 20 чэрвеня, каб абмеркаваць сытуацыю з адкрыцьцём рэстарацыі «Поедем поедим» за 50 мэтраў ад месца пахаваньня дзясяткаў тысячаў забітых у час сталінскіх рэпрэсіяў.

Але ў Мінкульце абаронцы «адчулі бюракратычны лёд», расказаў Радыё Свабода Павал Севярынец.

— Чыноўнікі разгубленыя, яны ня ведаюць, што рабіць. Алясандар Яцко, намесьнік міністра, нічога па факце не сказаў, ці будзе рабіць Міністэрства культуры штосьці ў сытуацыі з Курапатамі, — заявіў Павал Севярынец пасля сустрэчы ў ведамстве.

Астатнія прысутныя на сустрэчы, у тым ліку Ганна Шапуцька і Ўладзімер Раманоўскі, пагаджаліся з пазыцыяй сустаршыні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

На думку Севярынца, абаронцаў выклікалі ў міністэрства, проста каб «паказаць, што яны нейкім чынам удзельнічаюць», але на самой справе толькі спасылаліся на бюракратычныя працэдуры і юрыдычныя дэталі.

На ягоную думку, чыноўнікі «адчуваюць адказнасьць за карупцыйную схему, праведзеную празь Міністэрства культуры, і баяцца, што гэта ўсё выплыве», бо чыноўнікі «не бескаштоўна дазваляюць рэзаць ахоўныя зоны і будаваць там аб’екты».

Таксама ад Мінкульту не пачулі нічога пра дзяржаўны конкурс на помнік у Курапатах.

Севярынец адзначыў, што прадстаўнікі Міністэрства культуры фактычна маўчаць — не даюць ацэнак сытуацыі, хоць пра канфлікт у Курапатах, кажа ён, «выказаліся дзеячы культуры з усяго сьвету». Намесьнік міністра размаўляў з абаронцамі Курапатаў па-расейску, заўважыў палітык.

Северинец: «Владельцы «Бульбаш-хола» вышли на связь и предложили деньги за остановку протестов»

Абаронцы Курапатаў прапаноўвалі Мінкульту забараніць працу рэстарацыі і вярнуцца да ахоўных зонаў мэмарыялу Курапаты ўзору 2003 году (звужаных пасьля пачатку будаўніцтва «Бульбаш-холу» ў межах ахоўнай зоны). Але, кажа Севярынец, рашэньне наўрад ці прымаецца ў Мінкульце — хутчэй, вырашаць будзе асабіста Аляксандар Лукашэнка, таму праціўнікам рэстарацыі «трэба прыналегчы».

«Падставаў для закрыцьця няма»

Рэжысэр Аляксей Туровіч, адзін з актыўных абаронцаў Курапатаў, якія пратэстуюць супраць дзейнасьці рэстарацыі «Поедем поедим» ля месца сталінскіх расстрэлаў, атрымаў адказ на свой допіс у кнізе скаргаў рэстарацыі.

У лісьце, атрыманым ім 20 чэрвеня ад дырэктаркі ААТ «Амізбел» Сьвятланы Дубковай, зазначана, што рэстарацыя створаная і дзейнічае законна, закрываюцца ня мае намеру, таксама як абмяжоўваць продаж алькаголю і музычнага суправаджэньня.

Што пісаў Васіль Быкаў абаронцам Курапатаў

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:11)