Абаронца Курапатаў паведаміў пра бомбу ў рэстаране «Поедем поедим»

На Мікіту Найдзёна завялі крымінальную справу паводле артыкула 340.1 Крымінальнага кодэксу —«свядома лжывае паведамленне пра небяспеку».

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку Алег Корбан.

Ён піша, што Найдзён знік з радараў у панядзелак 11 чэрвеня. Спробы знайсці яго не прынеслі поспеху. У нядзелю стала вядома, што актывіст знаходзіцца пад хатнім арыштам.

«Мікіта не вытрымаў знявагі над нацыянальным мемарыялам у Курапатах і вырашыў паскорыць той момант, калі пекла ў выглядзе забаўляльнага комплексу «Поедем, Поедим» зачыніцца, а ўсё іх чэрці разбягуцца, —Найдзен піша Корбан.  — Вырашыў дзейнічаць самастойна. 10 чэрвеня (нядзеля) у 22.45 ён патэлефанаваў у гэтую рэстарацыю і паведаміў прыблізна наступнае «Ваш ресторан заминирован, там бомба». Адразу ж наведвальнікі і афіцыянты – на вуліцу, праз 10 хвілін сюды прыехалі сапёры, МЧС і хуткая дапамога. Усталявалі – паведамленне ілжывае.

У 2 гадзіны ночы да Мікіты завітала міліцыя (яго асобу вылічылі больш-менш хутка) – 5 супрацоўнікаў, некаторыя былі ў бронекамізэльках. Затрымалі, агледзелі кватэру, павезлі ў РУУС, дзе адбыўся допыт. Пасля адвезлі ў ІЧУ, дзе яго ўтрымлівалі 3 сутак. Вызвалілі да судовага паседжання пад хатні арышт».

Мікіта Найдзён распавёў паплечнікам, што асаблівага ціску на яго не было. Не білі і не катавалі, але далі жорсткую рэкамендацыю не ўдзельнічаць у мерапрыемствах у Курапатах, а пра гэты выпадак нікому не распавядаць, тады на судзе будзе «усё добра», удакладняе Алег Корбан.

Мікіта Найдзен — актывіст «Альтэрнатывы», яму 27 гадоў, актыўны ўдзельнік многіх акцыі і кампаній дэмакратычных сілаў, працуе штампоўшчыкам на Мінскім трактарным заводзе.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.2 (оценок:9)