14.06.2018
Уладзімер Глод, Радыё Свабода
Ярмошына пра Курапаты: «Тэма палітычна разьдзьмутая, але свой юбілей тут не адзначала б»

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі падзялілася сваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

— Я лічу, што тэму палітычна разьдзьмулі абсалютна беспадстаўна. Урэшце мы ўсе жывём побач з могілкамі. А некаторыя жывуць і на месцах былых могілак: хіба ж мы ведаем, што было калісьці пад падмуркам таго ці іншага дома? І тады атрымліваецца, што наагул нідзе нічога нельга будаваць.

Старшыня ЦВК мяркуе, што рэстарацыя ля Курапатаў — гэта месца харчаваньня выключна для людзей, якія праяжджаюць побач:

— Калі зыходзіць з назвы рэстарацыі «Поедем поедим», то яна будзе функцыянаваць як закусачная. Як я разумею, там ня будзе ні музыкі, ні песень, ні танцаў... Таму і гэтая ўстанова харчаваньня можа працаваць.

На пытаньне, ці пайшла бы яна сама ў гэтую рэстарацыю, Лідзія Ярмошына адказала: «Што мне там рабіць? Я ня стала б ні адзначаць там юбілей, ні праводзіць банкет».

«Міністэрства культуры ва ўсім вінаватае» — аўтарка праекту зон аховы Курапатаў тлумачыць, дзе парушаны закон

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 3.3 (оценок:11)