.

13.06.2018
Андрэй Расінскі, Новы час
Ізраільскія студэнты распавялі, што беларусы павінны рабіць з Лукашэнкам

Фалькларыстка Настасся Астапава чытала лекцыі пра беларускі палітычны фальклор у Ізраілі. Няўжо гэтая тэма сапраўды там цікавая? Пра гэта Андрэй Расінскі пагутарыў са спадарыняй Настассяй.

— Да Беларусі ёсць цікавасць, але больш таму, што на яе тэрыторыі жыло шмат габрэяў. Сярод маіх студэнтаў у Ізраілі не было іхніх нашчадкаў, але гэта цэнтр па вывучэнні фальклору і этнаграфіі, яны займаюцца тым, што тычыцца розных краін.

— Якая была рэакцыя на вашы лекцыі, і што здзівіла слухачоў?

— Здаецца, самая вялікая рэакцыя была на лекцыю пра «пацёмкінскія вёскі». Студэнты проста не разумелі, чаму людзі ў Беларусі ладзяць паказуху, калі прыязджае Лукашэнка ці нейкі іншы чыноўнік — навошта гэта ўвогуле патрэбна?

Студэнты мне казалі, мы ў Беларусі павінны пачаць з таго, што ў наступны раз, калі Лукашэнка прыедзе, нічога спецыяльна не рыхтаваць. І гэта ўжо будзе пачатак дэмакратыі. Вось гэты маленькі ўчынак будзе пачаткам чагосьці новага, калі самі людзі адмовяцца сваімі паводзінамі падтрымліваць паказуху і будаваць пацёмкінскія вёскі…

Цалкам інтэрвью чытайце тут

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.2 (оценок:13)