Абаронцы Курапатаў пабіліся з супрацоўнікам рэстарацыі «Поедем, поедим»

На сьценах вакол забаўляльнага комплексу, раней вядомага як «Бульбаш-хол», у якім адкрылася рэстарацыя «Поедем поедим», актывісты вывешваюць партрэты людзей, меркавана расстраляных у Курапатах — мэмарыяле, тэрыторыя якога пачынаецца ў 50 мэтрах ад комплексу.

Супрацоўнік рэстарацыі Дзьмітры пачаў зрываць плякаты, завязалася бойка з абаронцамі Курапатаў. Актывісты сьцьвярджаюць, што Дзьмітры напаў на іх у стане алькагольнага ап’яненьня, спрабавалі затрымаць яго, каб перадаць міліцыі, але ўрэшце адпусьцілі.

Рэжысэр Аляксей Туровіч пайшоў пісаць заяву на працаўніка рэстарацыі, але адмовіўся сядаць у міліцэйскую машыну — бяз гэтага міліцыянты адмовіліся прымаць заяву аб нападзе.

Актывісты не прапускаюць машыны, што вязуць у рэстарацыю харчы. Супрацоўнік ДАІ патрабуе, каб актывісты сышлі з праезнай часткі — актывісты адказваюць, што гэта не праезная частка, а «прыдваровая тэрыторыя незаконнай пабудовы».

Рэжысэр Аляксей Туровіч (зьлева перад машынай) і іншыя пратэстоўцы не прапускаюць машыны ў рэстарацыю «Поедем поедим»

Працаўнікі рэстарацыі сарвалі некалькі плякатаў, што разьвесілі пратэстоўцы, але абаронцы Курапатаў не далі сарваць астатнія плякаты. Міліцыянты ня ўмешваліся ў кароткую сутычку.

Працаўніца рэстарацыі зрывае адзін з плякатаў

На момант публікацыі абаронцаў Курапатаў не затрымлівалі — толькі перапісалі пашпартныя зьвесткі пратэстоўцаў, склалі пратакол на сустаршыню БХД Паўла Севярынца.

Каля 17-й гадзіны супрацоўнік рэстарацыі стаў змываць надпісы каля брамы рэстарацыі. Актывісты пераціснулі шланг, каб вада перастала ліцца. Яны таксама не прапусьцілі аўтамабіль з прадуктамі на тэрыторыю «Поедем поедим». З-за плоту нехта пырскае вадой у бок пікетоўцаў.

А 17:40 стала вядома, што па дарозе з Курапатаў затрымалі Паўла Севярынца.

Минчанин, которого в Куропатах покусала активистка: «Не надо кусать людей, которые приехали в ресторан»

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.4 (оценок:26)