.

15.05.2018
У Мінску адбудзецца прэзентацыя кнігі «Казкі старога Адамкова»

Пісьменніца Наталка Харытанюк і мастачка Воля Кузьміч распавядуць пра цуды, працу і падтрымку, якія дазволілі выдаць кнігу дзіцячых прыгод па-беларуску і без кампрамісаў да якасці.

Прэзентацыя пройдзе 17 траўня а 18.00 ў мінскай галерэі «Арт-Беларусь» ў суправаджэнні выставы ілюстрацый Волі Кузьміч.

Кніга «Казкі старога Адамкова» выйшла ў красавіку ў выніку паспяховай краўдфандынгавай кампаніі. Тры казкі размясціліся на 44 поўнакаляровых шчыльных старонках вялікім фарматам, а кожны разгорт кнігі змяшчае дэталізаваныя вялікія сюжэтныя ілюстрацыі.

Патрэбная для выдання сума была сабраная на платформе «Talaka» ўжо на трэці дзень пасля старту збору сродкаў. Агульная падтрымка склала 120% ад запланаванай і дазволіла аўтаркам рэалізаваць свае самыя смелыя задумкі.

Выданне стала магчымым у выніку падтрымкі блізу сотні спонсараў, асаблівую падзяку аўтары выказваюць Ігару Жабароўскаму, кампаніям «Цесляры» і Symbal.by, краўдфандынгавай кампаніі «Talaka» і галерэі «Арт-Беларусь».

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:5)