14.05.2018
Змiцер Панкавец, Наша Ніва
У Маскве таксіст зламаў нос «Міс грудзі Беларусі» за адмову пераспаць з ім

Дзікі выпадак адбыўся ў Маскве.

Спявачка, уладальніца тытула «Міс грудзі Беларусі» Вольга Жукава вярталася дадому на таксі з рэстарана «Дрофман», дзе святкавала дзень нараджэння свайго мужа. Таксіст прапанаваў дзяўчыне інтым, а калі тая адмовілася, пачаў яе збіваць.

«Я была ўся ў крыві», — сказала Жукава ў інтэрв’ю расійскім СМІ.

Па яе словах, мужчына сарваў з яе ўсё адзенне і ўзяў двайную аплату за праезд. Спявачка напісала заяву ў міліцыю, але таксіста пакуль не затрымалі.

Жукава прымала ўдзел у адборы «Еўрабачання» ад Беларусі, але не прайшла. Вольга з’яўляецца салісткай Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 2.6 (оценок:26)