.

23.04.2018
Лябедзька: У мяне няма «міколкі», якога б я выгадаваў сабе на замену

Цытата дня ад лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Анатоль Лябедзька адказаў, каго б хацеў бачыць замест сябе на пасадзе кіраўніка партыі.

— У мяне няма «міколкі», якога б я гадаваў цягам гэтых гадоў, — адзначыў палітык у інтэрв'ю Радыё Свабода. — Няма такога чалавека, за якога я б быў адназначна. Калі б я выбіраў, то я б сказаў — Аляксандар Дабравольскі. Гэты чалавек мае добрую «крэдытную гісторыю», падрыхтаваны, пазытыўны, каштоўнасны. Але ў яго, на вялікі жаль, няма намераў удзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі. Таму паглядзім на тых прэтэндэнтаў, якія заяўляюць пра свае амбіцыі.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 3.8 (оценок:26)