13.03.2018
Сяргей Гудзілін, Наша Ніва
Як выглядае памятны камень у гонар братоў Луцкевічаў

У сталічным парку імя Янкі Купалы 13 сакавіка адбылося афіцыйнае адкрыццё памятнага камня у гонар айцоў беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ ст. братоў Антона і Івана Луцкевічаў. Фінансаваў праект і устаноўку Мінгарвыканкам.

ніцыятыва ўзнікла яшчэ пяць гадоў таму, калі сваячка Луцкевічаў Маргарыта Пярова, што жыве ў Пецярбургу, ад імя нашчадкаў роду звярнулася да Міністэрства культуры і да Мінгарвыканкама. Аднак справа тады зацягнулася на некалькі гадоў.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.6 (оценок:30)