.

13.03.2018
Заснаваны медаль у гонар беларускага дысідэнта

13 сакавіка у Мінску пройдзе вечарына памяці палітвязня 1960-70 гадоў Сяргея Ханжанкова.

Арганізатарамі мерапрыемства выступіў Рух Салідарнасці «Разам».

— Сяргей Мікалаевіч быў адным з заснавальнікаў нашай арганізацыі, актыўным удзельнікам практычна ўсіх акцый Руха, непасрэдным ініцыятарам некаторых з іх, як напрыклад, акцыі ўшанавання памяці Рут Уоллер, — расказаў «Салідарнасці»кіраўнік арганізацыі Вячаслаў Сіўчык. — Але гэта не проста даніна памяці нашаму сябру ў дзень яго народзінаў. Тэма шасцідзясятнікаў, тэма дысідэнцкага руху практычна з'яўляецца белай плямай у гісторыі Беларусі.

Падчас вечарыны упершыню адбудзецца ўзнагароджанне медалём імя Сяргея Ханжанкова (аўтар — Генік Лойка). Гэтая ўзнагарода будзе прысуджацца «за гераічны ўчынак».

Арганізатары запрашаюць усіх, хто асабіста ведаў Сяргея Мікалаевіча, альбо цікавіцца тэмай палітычных рэпрэсій у СССР. На вечарыне выступяць таксама барды Андрэй Мельнікаў і Зміцер Захарэвіч.

Мерапрыемства адбудзецца 13 сакавіка, у 18.00 на Управе БНФ (г. Менск, вул. Чарнышэўскага, 3-39).

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.4 (оценок:9)