.

20.02.2018
Павел Аксіновіч, Новы час
Цырк за дротам, або Як я назіраў за «выбарамі»

Карэспандэнт НЧ правёў усе шэсць дзён галасавання на адной з самых скандальных акруг Мінска ў якасці назіральніка. Як жа гэтая «кухня» выглядае з пункту гледжання тых, хто ў ёй варыцца?

У школе, дзе знаходзіўся выбарчы ўчастак, арганізавалі свята Масленіцы

Участак адчыняецца а 10 раніцы. Спачатку цішыня: за гадзіну мог ніхто не прыйсці. А потым пачынаецца…

У першыя гадзіны я сапраўды верыў у такую шчырую актыўнасць. Нават ствараліся чэргі. Але пачаў заўважаць нейкую заканамернасць: большасць выбаршчыкаў ідзе быццам па камандзе, адразу цэлымі групамі, часта зусім не гледзячы на нумар участку і амаль заўсёды прыходзяць, ужо трымаючы ў руках пашпарт.

На другі дзень я пачаў пазнаваць гэтых людзей. Нехта з іх мяняў адзенне, але ўсё адно «спальваліся». Я бачыў, як адзін і той жа чалавек прыходзіў па тры разы ў адну школу. Хаця, не выключана, што нехта мог і пяць разоў прагаласаваць, маючы «сакрэтны» шыфр у пашпарце на старонцы з прапіскай.

Кульмінацыяй усёй гэтай катавасіі стала тое, што я пазнаў настаўнікаў з маёй былой школы, якая знаходзіцца ў суседняй акрузе. Адзін з іх двойчы прагаласаваў за гэтыя дні, а ў мяне выкладаў грамадазнаўства, то бок — асновы права…

Цалкам артыкул чытайце тут

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.9 (оценок:49)