.

14.02.2018
Уладзімір Валодзін, Новы час
Як аднаасобнікі ад павіннасцяў ухіляліся, і што з гэтага атрымалася

Асуджэнне на адносна кароткія тэрміны зняволення за нязначныя правіннасці было адным са складнікаў сталінскага тэрору. А некаторыя артыкулы Крымінальнага кодэксу — напрыклад, артыкулы 93 і 94 КК БССР, — каралі за супраціў «бальшавіцкаму прыгоннаму праву».

5 лістапада 1935 года суд 3 участка горада Менска ў складзе суддзі Манько, членаў-засядацеляў Сташкевіча і Камлюк пры сакратары Стрыгун разгледзеў у двух асобных пасяджэннях справы двух аднаасобнікаў засценка Трасцянец Трасцянецкага сельсавета.

Адзін з падсудных — Канстанцін Мікалаевіч Ляшкевіч, 1901 года нараджэння, беспартыйны, жанаты, меў дваіх утрыманцаў, быў несудзімым, ваеннаабавязаным, радавым, у 1935 годзе заплаціў падатку 500 рублёў.

Паводле словаў прысуду, Ляшкевіч «упарта адмаўляўся ад выканання даведзенага пасяўнога плана жыта на 1935 год. Тлумачэнні Ляшкевіча, што ён адмовіўся выканаць пасяўны план з прычыны сваёй хваробы, нічым не абгрунтаваны і абвергнуты [...] сведкамі».

Канстанцін Ляшкевіч быў прысуджаны да турэмнага зняволення з адбыццём у агульных месцах зняволення тэрмінам 2 гады.

Цалкам артыкул чытайце тут

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:1)