1980-2018: жыхар Гродна сабраў унікальны фотаархіў гарадскога жыцця
Цягам трох дзесяцігоддзяў Мікола Таранда фіксуе на фота культурнае і палітычнае жыццё гарадзенцаў.
Тут і далей фота з архіва Міколы Таранды
19 студзеня Мінску адчынілася выстава фатографа Пятра Таранды, якая складаецца з унікальных здымкаў беларускай правінцыі 1950−1960-х гадоў. Фота да шырокай публікі данёс пляменнік фатографа з Гродна Мікола Таранда, які таксама можа пахваліцца вялікім архівам здымкаў.
Апошнія тры дзесяцігоддзі ён узначальвае гісторыка-культурнае грамадскае аб’яднанне «Паходня» — найстарэйшую дэмакратычную арганізацыю Гродна. Магчыма, ягоныя фота саступаюць у якасці і мастацкасці дзядзькавым здымкам, але іх гістарычная вартасць не падлягае сумневам.
Цягам трох дзесяцігоддзяў Мікола Таранда фіксуе на фота культурнае і палітычнае жыццё Гродна і яго жыхароў. Літаратурныя сустрэчы, мастацкія плэнеры, палітычныя кангрэсы і выбарчыя кампаніі і замежныя вандроўкі. Мясцовыя літаратары і палітыкі, а таксама госці з Мінска ды іншых гарадоў Беларусі.
Адзін з раздзелаў архіву кіраўнік «Паходні» назваў «Альбом, дзе амаль кожны сябе можа пабачыць, 1997-2003». І гэта праўда. Кожны, хто хоць у паўсілы ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Гродна ў азначаны перыяд, можа адшукаць сябе на здымках Міколы Таранды.
Многіх герояў здымкаў ужо няма ў жывых: паэты Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін і Юрка Гумянюк, палітыкі Міхась Ткачоў, Валеры Фралоў і Міхаіл Марыніч, а. Аляксандр Надсан, журналіст Вітаўт Мартыненка ды інш.
Пабачыць унікальны фотаархіў Гродна можна на старонцы Міколы Таранды ў Фэйсбуку (1980-1990-я,1997-2003-я,«Паходня», 2018).
Экалагічны летнік
У цэнтры —кіраўнік менскага таварыства «Талака» Сяржук Вітушка
Мітынг на стадыёне, апошнія гады існавання СССР
З айцом Аляксандрам Надсанам, які прывозіў у Беларусь гуманітарную дапамогу, у тым ліку лекі
Гурт «Мроя». Знайдзіце лявона Вольскага на фота
Браты Грыцкевічы Валянцін і Анатоль у Вільні
Нацыянальная эліта Беларусі на адным фота: Яўген Кулік, Мікола Еррмаловіч, Міхась Ткачоў Аляксей Марачкін ды іншыя. Вільня
Мікола Таранда з Вітаўтам Мартыненкам
Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч і Віктар Шалкевіч каля колішняй каралеўскай рэзідэнцыі ў Гродне
Госьці з Мінска
Аўтар тэкста атрымлівае аўтограф ад свайго будучага працадаўцы Андрэя Дынько. Сустрэча з рэдактарамі «Нашай Нівы» і ARCHE щ Гродне, пачатак 2000-х
Зміцер Бартосік 15 год таму
З былым кандыдатам у прэзідэнты Сямёнам Домашам
Кангрэс дэмакратычных сілаў, ліпень 2000-га
Міхась Скобла, нашы дні
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное