.

23.01.2018
Памёр пісьменнік і грамадскі дзеяч Васіль Якавенка

«Ён да апошняга быў барацьбітам за праўду і справядлівасьць і паклаў сваё выбітнае жыцьцё на тое, каб жыла Беларусь»

Фота svaboda.org

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы паведаміў унук пісьменніка Ян Мачульскі.

– Ён быў тым, хто праз сваю дзейнасьць ратаваў нашу зямлю ад наступстваў радыяцыйнай навалы і тым, хто ўратаваў ад новай экалагічнай катастрофы, спыніўшы высушэньне Палесься яшчэ ў сваёй маладосьці. Ён быў ахоўнікам нашага народу і нацыі.

Ягоны эпас «Пакутны век» – гэта праўдзівая грунтоўная праца пра беларусаў, якія мы ёсьць, пра нашу годнасьць і трагедыю, пра ўсё, што мы сьцярпелі і куды рухаемся. І мне ня хопіць словаў, каб усё пералічыць, – напісаў Ян Мачульскі.

Па словах унука, «нібы прадчуваючы такі раптоўны сыход ён пасьпеў скончыць і выдаць апошні твор, наказ нам, "Абярэг"».

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:6)