Общество
Сямён Печанко

Нечаканыя фота: як выглядалі беларусы 70 год таму

19 студзеня Мінску адчынілася выстава «Правінцыя. Архіў фатографа Пятра Таранды. 1950−1960-я гады».

Пётр Таранда (1921-2001) — невядомы дагэтуль шырокай публіцы фатограф з-пад Ляхавіч. У 1950−1960-я гады ён фатаграфаваў сваіх землякоў, фіксуючы і штодзённы побыт: працу, адпачынак, сямейныя ўрачыстасці і выпадковыя сцэны жыцця.

Да сёння пра даробак Пятра Таранды было амаль нічога невядома. Пакуль ягоны пляменнік з Гродна Мікола Таранда не аднёс вядомай гродзенскай фотамастачцы Наталлі Дораш негатывы дзядзькі на адлічбоўванне. А тая акурат рыхтавалася да выставы ўласных фота ў Галерэі TUT.BY. Пабачыўшы здымкі Пятра Таранды, Наталля Дораш папрасіла арганізатараў выставы экспанаваць ягоныя здымкі.

Фотамастак Валерый Вядрэнка

Да справы падключыліся мінскі фотамастак Валерый Вядрэнка, Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў і партал ZНЯТА. Здымкі для выставы, якая адчынілася ў Галерэі TUT.BY, надрукавалі ў Літве.

У вітальным слове Валерый Вядрэнка расказаў, чым, на яго думку, адметныя працы Пятра Таранды.

— Гэтыя здымкі зробленыя ў 50-60-я гады. Падобныя фота ёсць у кожнай сям’і, у бацькоўскіх фотаальбомах. Але гэтыя фотаздымкі не зусім такія, — падкрэсліў фатограф.

На яго думку, правінцыйнаму фатографу ўдалося зафіксаваць жывое, непараднае жыццё людзей. І пры гэтым зрабіць гэта па-майстэрску: «Гэта прыроджаны фатограф, якому, напэўна, ніхто і не расказваў, як правільна фатаграфаваць».

Па словах Валерыя Вядрэнкі, асабіста для яго знаёмства з працамі Таранды прымусіла інакш зірнуць на зафіксаваную фатографам эпоху:

— Паваенныя гады безумоўна былі цяжкімі. Але на гэтых здымках мы бачым людзей, якія перажылі вайну і працягваюць жыць далей. Апранаюцца, як могуць. Працуюць і адпачываюць, і, здаецца, нават не звяртаюць увагі на тое, у якой палітычнай сістэме яны існуюць. Гэта жывая, сапраўная фатаграфія.

Пляменнік фатографа Мікола Таранда з Гродна

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4(3)

Подпишитесь на еженедельную рассылку "Салiдарнасцi". Этот надежный канал, который позволяет читать наши новости и статьи даже в условиях блокировки сайта.