.

Спецпроект:
12.01.2018
Таццяна Процька, Новы час
«Я ставіў на арыштаваных зверху крэсла і сядзеў на ім, пакуль яны не пачыналі даваць паказанні»

Увосень 1938 года кіраўнікі Савецкай дзяржавы і Камуністычнай партыі вырашылі, што Вялікі тэрор дасягнуў вызначаных мэтаў — носьбіты іншадумства былі або знішчаныя, або ізаляваныя. Але дадатковым эфектам, як высветлілася, стала практычна бязмежная ўлада спецслужбаў.

Курапаты – месца, дзе ляжаць ахвяры сталінскіх злачынстваў

Партыйнае кіраўніцтва аказалася адсунутым на другі план — як у свядомасці людзей, так і ў рэальнасці. Перад пачаткам Другой сусветнай вайны кіраўніцтву СССР, і перш за ўсё Сталіну, гэта здалося немэтазгодным і ў пэўным сэнсе нават небяспечным.

Каб вярнуць давер людзей, 17 лістапада 1938 года ЦК ВКП(б) і СНК СССР прынялі пастанову «Аб арыштах, пракурорскім наглядзе і вядзенні следства». У пастанове праведзеная спецслужбамі праца (якую сёння называюць Вялікі тэрор) была ў цэлым ухваленая, але быў прапанаваны шэраг яе паляпшэнняў у будучыні.

У развіццё пастановы Камуністычнай партыі НКУС СССР выдаў загад №00762 ад 26.11.1938 года, які абавязваў правесці расследаванні ўсіх выпадкаў парушэнняў «рэвалюцыйнай законнасці» і з гэтага дня прыпыніць расстрэлы…

Пачаліся рэпрэсіі ў дачыненні да тых, хто рэпрэсаваў. Вось толькі некаторыя прыклады таго, што высветлілі новыя следчыя пра Вялікі тэрор. Пра тое, як здабываліся прызнальныя паказанні, можна даведацца з матэрыялаў Нацыянальнага Архіва Беларусі і матэрыялаў следчых спраў, якія захоўваюцца ў архівах КДБ Беларусі…

«Я біў і ўжываў усякага роду здзекі: біў іх рукамі, садзіў на крэсла, затым даставаў з-пад іх крэсла, і яны падалі на падлогу, клаў іх на падлогу, згінаў удвая і ставіў зверху крэсла, сядаў на яго і сядзеў да таго часу, пакуль гэтыя асобы не пачыналі даваць паказанні; пляваў у твар і г.д. Праўда, частку арыштаваных — палову — я не біў, таму што яны значна лёгка пачыналі даваць паказанні і без гэтага», — пісаў у заяве з просьбай аб памілаванні ў лістападзе 1938 года арыштаваны следчы Быхоўскі.

Цалкам артыкул чытайце тут

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:10)