.

Спецпроект:
08.01.2018
Павел Печанько
Жыхары Чыжоўкі: «Бацька апошнюю шайбу закаціў. На трыбунах на вушах стаялі»

Калядны турнір па хакею вачыма мясцовых жыхароў.

Купка падлеткаў, на выгляд — навучэнцаў ПТВ, едзе ў 16-м тралейбусе ў Чыжоўку. На прыпынку «Заапарк» частка спрабуе выйсці. Іх сябры нагадваюць, што «Чыжоўка-Арэна» будзе прыпынкам пазьней. На што «ўцекачы» адказваюць: «Якая нафіг розніца? Там такі самы заапарк! Толькі трэба распісацца, што прыйшоў, і сцяжкі дадуць!»

***

У адной з крамаў прадавачкі абмяркоўваюць зімовыя святы і вакацыі дзяцей:

— А Дзяніс твой у бабулі?

— Ды не, дома сядзіць, гуляецца ў свае цацкі на ноўтбуку.

— А ты ж казала, што ён у Пружанах…

— Ну, ён так шыфруецца. Папрасіў класнай сказаць, калі пазвоніць, што ў бабы ў Пружанах. Каб не цягалі на хакей гэты на арэну… Задралі ўжо са сваім хакеем, кожную зіму.

Финал Рождественского турнира: Беларусь победила Россию

***

Гуляем з дзецьмі ў парку каля «Чыжоўка-Арэны». Вырашыў схадзіць за сокам праз дарогу ў краму. Каля арэны ДАІ ўжо спыняе аўтамабілі, якія спрабуюць заехаць на бліжэйшую стаянку. Пакуль вяртаўся, у пераходзе ўжо з’явіўся ціхар. Першая думка: добра, што не набыў двухлітровы «Садочак». Ціхар спачатку напружыўся, пасля угледзеўся на лагатып на каробцы з сокам, гмыкнуў і разняволена адвярнуўся.

***

У краме наведнікі абмяркоўваюць «галоўную спартыўную падзею года».

— Сёння закрыццё турніра, галава кругам ідзе. Нарэшце, адваявалі,— кажа мужчына, на выгляд завуч ці дырэктар школы.

— Ага, па «яшчыку» толькі пра гэта і трашчаць, на які канал не пераключыся, — укліньваецца ў размову мясцовы пенсіянер.

— Ды ладна, Бацька сёння апошнюю шайбу закаціў. На трыбунах усе на вушах стаялі, — не здаецца «дырэктар».

— І што, сёння не аштрафавалі? — пытаецца іншы пакупнік.

— Якія там сёння штрафы! Тут другое цікава: колькі ж гэта расіянам праплацілі, каб яны нам злілі? — нечакана выдае «дырэктар».

Пасля развітваецца, віншуе ўсіх са святам (відавочна не з перамогай прэзідэнцкай каманды) і сыходзіць.

Неожиданное поражение младшего сына Лукашенко: против него играли жестко

Некалькі школьнікаў у той жа краме дзеляцца ўражаннямі ад гульні:

— У яго ўзросце ён яшчэ нічога так на каньках стаіць.

— Ага, у параўнанні з астатнімі карчамі — як ні пас на Рыгорыча, то ўсе ў бакі адкатваюцца.

Вяртаюся з крамы. У цемры чую абураныя жаночыя галасы:

— Колькі гэта будзе працягвацца? Столькі рэкламы і анонсаў, а каб не школа, то фіг бы хто туды прыйшоў! Вы паглядзіце — адныя дзеці і настаўнікі!

— І так кожны год. Дзеці ўжо разумныя парабіліся. У вас жа на трыбуне поўна было? А ў нас трохі больш за палову.

— А што так? Не папрыходзілі?

— Ну, я ўсіх абзваніла. Сказалі, што будуць. А сёння званю ім ужо на арэне, а яны кажуць, што тут, але не знайшлі мяне… Добра, што нарэшце гэтае пекла скончылася!

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.7 (оценок:84)