.

Спецпроект:
07.12.2017
Алег Новікаў, Новы час
Парадоксы 1993 года: «Путана па мянушцы Камсамолка перад тым, як легчы ў ложак, урачыста цалавала камсамольскі білет»

Якім вы памятаеце 1993 год? Яго можна лічыць адным з самых парадаксальных у беларускай гісторыі.

З аднаго боку, працягваліся і палітычны крызіс, краіну накрыла хваля злачыннасці. З іншага, гэты год —, нябачаных свабоды слова і магчымасцяў прарыву да дэмакратыі.

І двух гадоў не прайшло, як беларуская наменклатура з апераджэннем сваіх расійскіх чырвона-карычневых саюзнікаў пачала спрабаваць адкруціць махавік гісторыі назад. На мяжы 1993-га самая буйная ў парламенце група «Беларусь», якая фармавалася з былых савецкіх апаратчыкаў, перажыла прыступ амнезіі — забылася, што не так даўно галасавала за роспуск Савецкага Саюза.

Цяпер любімай справай спікераў фракцыі на трыбунах ВС становіцца патрабаванне дэнансацыі Белавежскіх пагадненняў. 3 лютага 1993 года нардэпы з «Беларусі» дамагліся прыняцця рашэння аб адмене сваёй жа, прынятай у жніўні 1991-га, пастановы аб часовым прыпыненні дзейнасці Кампартыі.

Сапраўды, пасля 3 лютага пачынаецца імклівая рэабілітацыя савецкага мінулага, што часам выглядала вельмі забаўна.

Напрыклад, у Баранавічах камуністы, якія выйшлі з падполля, адразу пасля абвяшчэння легалізацыі Кампартыі наладзілі выпуск газеты «Товарищ». У першым нумары быў апублікаваны ліст чытача (!) газеты з Манголіі нейкага Б. Явдухулана, які пісаў: «Мы, манголы, верым, што справа Кастрычніка і Леніна будзе жыць».

У калгасе «Сацыялістычны шлях» Крычаўскага раёна камуністы патрабавалі ад кіраўніцтва калгасу грошай на ўтрыманне іх суполкі, паколькі «Кампартыя — адзіная грамадская арганізацыя, якая абараняе інтарэсы рабочых і сялян».

Як пісала агенцтва РИД, на фоне навін пра адраджэнне ПКБ у мінскіх гатэлях з’явілася элітная валютная путана па мянушцы Камсамолка. Быццам перад тым, як легчы ў ложак, яна даставала з торбы камсамольскі білет і ўрачыста цалавала яго. Кліенты, калі верыць агенцтву, папросту вар’яцелі ад гэтай сцэны.

Цалкам артыкул чытайце тут

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:1)