.

Спецпроект:
14.11.2017
«Гуркоў выглядае крыху недарэчна ў сваёй вайне з БАТЭ»

Намеснік галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец падзяліўся ў Facebook меркаваннем пра выказванні Віталя Гуркова.

«Зараз скажу непапулярную думку, але Гуркоў выглядае крыху недарэчна ў сваёй вайне з БАТЭ. Гуркоў выступае ў маргінальным відзе спорта, які цікавы абмежаванай колькасці спецыялістаў і жменьцы заўзятараў. Калі б Гуркоў не карыстаўся белмовай, то інтарэс да яго быў нулявы, як да любога іншага тайца.

БАТЭ ж шмат гадоў грыміць у Еўропе, павышаючы імідж нашай краіны. Параўноўваць поспехі Гуркова і БАТЭ, гэта як параўноўваць Сашу Нэма і Эмінема, напрыклад. Ды і ў тым жа БАТЭ ёсць Віталь Радзівонаў, які для папулярызацыі белмовы яўна робіць не менш за Гуркова»а – напісаў Панкавец.

Пасля таго, як Віталь Гуркоў выйграў самы важны тытул у сваёй кар`еры, баец напісаў у Instagram: «Калі б футбольный клуб БідЭ гуляў хоць бы палову таго, як я баксую, то даўно б разрываў Лігу чэмпіёнаў і не ганібіўся, падаючы ў суд на сваіх заўзятараў».

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 2 (оценок:23)