.

Спецпроект:
23.10.2017
Пад Бялынічамі даішнік і поп асвяцілі дарогу. Фотафакт

Адбылося гэта ў рамках правядзення рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Час стаць прыкметным».

«Рытуал святар і супрацоўнікі АДАІ РАУС пачалі ля ўсталяванага на дарозе Праваслаўнага крыжа. Не так далёка ад яго, 31 мая 2017 года ў выніку аварыі адзін чалавек загінуў і тры чалавекі з рознымі цялеснымі пашкоджаннямі былі шпіталізаваны. Айцец Сергій (Маслаў) адслужыў малебен аб тых, хто вандруе і знаходзіцца ў дарозе, пасля чаго сама аўтадарога была асвешчана і акроплена святой вадой, — паведамляе Бялынічская аўтаінспецыя, адзначае Наша Нiва. — На жаль, далёка не ўсіх парушальнікаў спыняюць павучанні інспектара, штрафы і іншыя меры, а таму і святар і супрацоўнікі ДАІ спадзяюцца, што гэтае мерапрыемства заахвоціць удзельнікаў дарожнага руху быць больш уважлівымі, не рызыкаваць сваімі і чужымі жыццямі на дарозе».

Праўда, якім чынам асвяшчэнне дарогі звязана з уважлівасцю ўдзельнікаў дарожнага руху, даішнікі не ўдакладняюць.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.6 (оценок:13)