.

Спецпроект:
17.10.2017
Зінаіда Цімошак, Новы час
Супраць Пушкіна i бацькi 8-класніка Колi распачаты адмiнiстратыўныя справы

Пасля «ўроку гісторыі» пра Слуцкае паўстанне супраць вядомага мастака распачаты тры адміністратыўныя справы па трох артыкулах КаАП.

Як паведаміў мастак Алесь Пушкін, 16 кастрычніка да яго дамоў завітаў капітан Дзмітрый Мацкевіч з Крупскага РАУС. Капітан міліцыі ўручыў яму аж 3 адміністратыўныя пратаколы: першы — па ч.1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне вызначанага парадку сходаў, мітынгаў і шэсцяў падчас «уроку гісторыі» ў Слуцку), другі — па ч. 2 артыкула 21.14 (парушэнне правіл утрымання населеных пунктаў), а трэці — па ч.1 артыкула 9.4 КаАП.

Мастак парушыў правілы ўтрымання населеных пунктаў, бо прымацаваў на часовым плоце, якім акружана месца рамонту Слуцкага краязнаўчага музея, ажно 3 партрэты ўдзельнікаў Слуцкага збройнага чыну.

Алесь Пушкін таксама будзе прыцягнуты да адказнасці згодна з часткай 1 артыкула 9.4 КаАП — за «невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па выхаванні дзяцей, што пацягнула здзяйсненне непаўналетнім дзеі, якая змяшчае прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння або злачынства…»

Паколькі 8-класнік Коля таксама ажыццявіў «злачынства» — не пайшоў на лінейку ў школу, а прысутнічаў разам за бацькам у Слуцку на недазволеным «уроку гісторыі», бацька будзе несці за гэта адказнасць.

Працяг тут

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 2.6 (оценок:5)