.

Спецпроект:
12.10.2017
Зінаіда Цімошак, Новы час
Як 50 гадоў таму ў Слуцку пачаўся народны бунт

Жыхары Слуцку сталага ўзросту добра памятаюць трагічныя падзеі 12 кастрычніка 1967 года. Тады раз’юшаны натоўп падпаліў будынак суда. У агні загінула і старшы суддзя Галіна Аляксеева.

Фота з архіву газеты «Кур'ер»

Труп у фантане

Пачыналася ўсё 9 красавіка 1967 года, калі ў фантане гарадскога парку Слуцка быў знойдзены труп муляра рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 4 Аляксандра Мікалаеўскага. У забойстве падазраваўся загадчык аддзела культуры Слуцкага гарвыканкама 28-гадовы Генадзь Гапановіч.

Па версіі следства, Гапановіч у сябе ў кватэры распіваў спіртныя напоі разам са сваім сваяком, 25-гадовым Леанідам Сыцько. Убачыўшы ў пад'ездзе Мікалаеўскага, Гапановіч і Сыцько паспрабавалі выгнаць яго на вуліцу, але той аказаў супраціў, і тады яны скінулі з лесвіцы і збілі яго.

Падчас збіцця Мікалаеўскі атрымаў моцны ўдар у жывот, што выклікала адкрыццё язвы і паслужыла прычынай смерці. Мікалаеўскаму ўдалося дайсці да парку, дзе ён страціў прытомнасць, зваліўся ў фантан і неўзабаве памёр.

Справа выклікала вялікі грамадскі рэзананс, які падагравала і тое, што вінаватым у здзяйсненні злачынства апынуўся прадстаўнік улады. Справа абрасла ў народзе рознымі чуткамі. Так, напрыклад, гаварылася пра тое, што раней пры нявысветленых абставінах у Мінску загінуў старэйшы брат Мікалаеўскага, які выпаў з акна інтэрната, а таксама пра тое, што сем'і Гапановіч і Мікалаеўскага варагавалі яшчэ з часоў Вялікай Айчыннай вайны, бо бацька Гапановіча быў паліцаем, а бацька Мікалаеўскага — партызанам.

Гапановічу і Сыцько было прад'яўлена абвінавачванне ў хуліганстве, за што ім пагражала да 8 гадоў пазбаўлення волі. Жыхары Слуцка патрабавалі асудзіць забойцаў да вышэйшай меры пакарання. Восенню 1967 года справа была перададзеная ў суд. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Крыскевіч.

Беспарадкі

Калі 10 кастрычніка 1967 года пачаўся суд, ля будынка, у якім праходзіла пасяджэнне і ў якім змясцілася каля 65-70 чалавек, сабралася яшчэ шмат людзей. Першы сакратар Слуцкага райкама КПСС Зелянкевіч заявіў суддзі, які прасіў перанесці пасяджэнне ў больш прасторнае памяшканне, што ў справе няма нічога незвычайнага і што жарсці ўлягуцца самі сабой. Адмовілі Крыскевічу і ў арганізацыі трансляцыі пасяджэнняў праз дынамікі.

Да 12 гадзін 11 кастрычніка на вуліцы сабралася больш за паўтары тысячы чалавек. Усе звесткі, якія паступалі з залы суда, у скажоным выглядзе перадаваліся ад чалавека да чалавека. Натоўп не дапусціў у судовую залу жонку Гапановіча, думаючы, што тая будзе даваць паказанні на карысць мужа. У натоўпе пачаліся выкрыкі: «Камуніст — забойца!» і «Выдайце нам душагуба!».

Працяг артыкула чытайце тут

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:13)