.

Спецпроект:
25.09.2017
Версія сваякоў берасцейца, забітага у Турцыі: «Піў разам з бармэнам, той ударыў нажом у спіну»

19 верасня берасцеец Віктар Галадко разам з жонкай і дзіцём паляцеў у адпачынак у Турцыю. Беларусы спыніліся ў чатырохзоркавым гатэлі у горадзе Турунч, паведамляюць турэцкія СМІ.

Трагедыя адбылася ў суботні вечар 23 верасня. Турэцкія газеты паведамляюць, што Віктар пайшоў у бар, дзе 17-гадовы афіцыянт адмовіўся яго абслужыць. Пасля чаго завязалася бойка, у якой турак ударыў беларуса нажом. Віктар сканаў, забойцу затрымалі.

Аднак, па версіі сям’і загінулага, усё было не так. Сваякі ўжо звязаліся з жонкай Віктара, якая пакуль знаходзіцца ў Турцыі.

— Жонка Віктара, Юлія, засталася спаць у нумары. Віктар вырашыў выпіць піва ў бары, — распавядаюць сваякі сям’і. — І сярод ночы да Юліі прыйшла адна з рускіх жанчын, што адпачывалі там, кажа: прачынайся, твайго мужа забілі!

Па словах сваякоў, паліцыя праглядала камеры відэаназірання. На іх бачна, што Віктар піў разам з 17-гадовым бармэнам.

— Там усё бачна. Яны выпівалі, пасля бармэн адмовіўся наліваць, была нейкая сварка на словах. Затым Віктар павярнуўся і пайшоў, а бармэн дагнаў яго і ўдарыў нажом у спіну, — распавялі сваякі загінулага.

Сёння пройдзе судовае пасяджэнне па справе, на якім бармэн зможа распавесці сваю версію падзей, кажуць знаёмыя Віктара і Юліі.

Віктару Галадко было 28 гадоў. Ён працаваў рабочым на Брэсцкім мясакамбінаце. У яго застаўся 3-гадовы сын.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 2.3 (оценок:4)