.

Спецпроект:
20.09.2017
Журы прэміі Гедройца абвясціла шорт-ліст

Узнагароджанне пераможцаў запланаванае на кастрычнік.

Як паведаміў Беларускі ПЭН-цэнтр, сёлета ў кароткі спіс прэміі ўвайшлі:

Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы

Валер Гапееў. Ноч цмока

Адам Глобус. Зваротная перспектыва

Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзённік

Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка

Людміла Рублеўская. Дагератып

Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосце

Абіраючы кнігі, журы кіравалася тым, што кароткі спіс прэміі павінен адлюстроўваць асаблівасці літаратурнага працэсу, яго супярэчлівасць і разнастайнасць, а таму ў якасці выключэння сёлета кароткі спіс складаецца з сямі кніг.

Сёлета ў журы Прэміі Гедройца ўвайшлі: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам каляндарнага года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка». Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:1)