.

Спецпроект:
18.09.2017
Што выклікае шок у літоўскіх студэнтаў у Беларусі

Адзін з сузаснавальнікаў Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі Русціс Камунтавічус падзяліўся назіраннямі.

– Наша моладзь цяпер вельмі шмат вандруе, – распавёў Камунтавічус «Нашай ніве». – Калі яны прыязджаюць у Беларусь пасля Брытаніі, Францыі і гэтак далей, у іх заўсёды бывае шок.

На першы погляд Беларусь — закансерваваны Савецкі Саюз, і гэта асабліва адчувалася пяць-дзесяць гадоў таму. Гэта бачна па той жа архітэктуры, адносінах паміж людзьмі, музеях, кульце Другой сусветнай вайны, няведанні сваёй мовы. Для літоўцаў гэта дзіўна, бо наша ідэнтычнасць наўпрост звязаная з мовай, як, дарэчы, і ў беларусаў. І ў Беларусі гэта таксама становіцца заўважным, руская мова паступова, але адыходзіць.

Літоўцы бачаць, што беларусы залежныя ад расійскага тэлебачання, ад рускай літаратуры. У школах — паўсюль руская мова.

У музей Вялікай Айчыннай вайны заходзяць — увогуле дах едзе, бо ў нашым разуменні гэта ўвогуле нічога агульнага з развітай культурай не мае. Калі ты ставіш музей танку, самалёту ды аўтамату Калашнікава і памятаеш вайну, якая была 60 гадоў таму, робіш з гэтага культ — гэта нейкая жудасць.

Заходняя культура пераходзіць на мастацтва, на субтыльныя рэчы. Акцэнты робяцца не на вайну, бо калі закладаць людзям з малых гадоў «вайна, вайна, вайна», тады яны і будуць ваяваць.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 3.5 (оценок:17)