.

Спецпроект:
12.09.2017
Flejtmotiv, 34mag.net
Хачу зрабіць івэнт: з чаго пачаць?

Хочаш зрабіць свой уласны фестываль(-чык), але блытаешся ў моры фарматаў, канцэптаў і івэнтаў-канкурэнтаў?

Мы вырашылі дапамагчы табе і прааналізавалі амаль усе шырока вядомыя фарматы публічных івэнтаў для таго, каб твая кар'ера арганізатара пачалася паспяхова. Матэрыял зроблены ў дапамогу сябрам з Vitebsk4Me, якія запусцілі ў сябе конкурс дваровых святаў «Дзень вуліцы». Калі ты з Віцебска, пачынай дзейнічаць!

Хуткая навігацыя

Музыка

Разнавіднасці:  музычны фестываль, канцэрт, музычная імпрэза, джэм, вечарынка.

Хто патрэбны.  Артысты – тут усё проста. Аднак для любога артыста важна ўзяць удзел у акцыі з арыгінальнаю канцэпцыяй. Калі, напрыклад, ты паклічаш гурт на фестываль у вёску, дзе на гары будуць будаваць хатку на курыных ножках, і прапануеш не тысячу, а пару сотняў, то музыкі могуць пагадзіцца без праблем. Бо, магчыма, для іх гэта будзе лепей, чым з’ездзіць на нейкі фестываль з вялікай сцэнай, дзе каўбасіцца шмат народу і выступае шмат гуртоў.

Яшчэ абавязкова знайсці добрага гукара: вось на чым не варта эканоміць!

Што патрэбна.  Пляцоўка (парайся з гукаром і пачынай з малога).

Абавязкова падумай, дзе твае госці будуць спраўляць патрэбу – гэта, як правіла, адна з самых вялікіх праблем.

Калі фэст плануецца больш за 50 чалавек, паклапаціся пра ахову.

Плюсы.  Самы вечны і традыцыйны фармат. Галоўны сакрэт: без сацыяльнага капіталу складана – амаль без грошай зрабіць усё ж такі можна.

Мінусы.  Нават самы нішчабродскі музычны фэст патрабуе немалых выдаткаў (перш за ўсё арганізацыйных).

Лайфхакі.  Чым часцей ты праводзіш фэсты ці мерапрыемствы, тым лягчэй тлумачыць, хто ты. Ёсць спіс кшталту партфоліа, хто да цябе прыязджаў, хто граў. Яшчэ добра, калі ёсць асабістыя кантакты. Калі едзеш на іншыя фестывалі, знаёмся наўпрост.

Некаторыя no name'ы могуць паказаць значна больш, чым знакамітыя артысты.

Калектывы трэба расставіць у лайнапе так, каб у людзей быў стымул прыйсці ад самага пачатку. Кагосьці з хэдлайнераў пастаў у першай палове, кагосьці – у самы канец.

Выдатная ідэя – міксаваць сэнсы. Напрыклад, у берасцейскім фестывалі «Город Света» здаровы лад жыцця папулярызуюць праз музыку. Ці фестываль SPRAVA – сімбіёз музыкі, ашчаднага стаўлення да прыроды і культурнай спадчыны.

Працяг тут

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 3 (оценок:2)