.

Спецпроект:
17.07.2017
Каму вядучая «Панарамы» прадала катэдж у Драздах

Алена Насачова — адна з вядучых праграм «Панарама» і «Галоўны эфір» на «Беларусь-1». Яна працуе на БТ ужо 20 гадоў.

Як стала вядома «Нашай Нівы», у пачатку года яна прадала сваю нерухомасць на Салаўіным завулку ў Драздах — элітным раёне на ўскрайку Мінску, дзе жывуць чыноўнікі і бізнэсмены.

Былы муж тэлевядучай — бізнэсмен Юрый Насачоў. Гэты літоўскі грамадзянін — генеральны дырэктар кампаніі «Тачліт», якая прадае абсталяванне для прадпрыемстваў прамысловасці і энергетыкі.

Дадамо, што зямля на Салаўіным завулку прадавалася праз аўкцыёны, а не раздавалася бясплатна. Пры падзеле маёмасці недабудаваны катэдж у Драздах дастаўся жонцы. Яна палічыла за лепшае пазбавіцца ад яго.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», пакупніком стаў прадстаўнік топ-200 паспяховых і уплывовых бізнэсменаў Беларусі.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.9 (оценок:15)