Спецпроект:
03.07.2017
Менскае «Дынама» выйшла на поле ў вышымайках

2 ліпеня на менскі стадыён «Трактар» футбалiсты клюбу «Дынама» (Менск) выйшлі ў вышымайках #symbalby і на час гучаньня гімну ўпершыню зьмянілі клюбныя бела-сінія колеры на нацыянальныя бел-чырвона-белыя.

Самы ўганараваны беларускі футбольны клюб — менскае «Дынама» — падтрымаў Дзень вышыванкi, які 2 ліпеня рознымі акцыямі ладзіўся па ўсёй беларускай сталіцы.

Напярэдадні на сайце менскай каманды зьявіўся заклік да заўзятараў актыўна далучыцца да адметнай падзеі.

«„Дынама“ заўсёды з павагай ставілася да гісторыі Беларусі і беларускай мовы. Мы неадкладна адгукаліся на ўсе ініцыятывы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы, нацыянальных традыцый і пашырэньне духоўнай сьвядомасьці беларусаў», — гаварылася ў паведамленьні.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.6 (оценок:10)