На Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя салідарнасьці з затрыманымі па «справе патрыётаў»

22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшоў пікет салідарнасьці зь фігурантамі «справы патрыётаў».

Больш за 10 чалавек выйшлі на плошчу з партрэтамі зьняволеных і расьцяжкай «Свабоду палітвязьням».

У акцыі бяруць удзел Максім Вінярскі, Вольга Мікалайчык, Арцём Чарняк і іншыя актывісты.

— Мы выйшлі падтрымаць палітычных зьняволеных, Зьмітра Паліенку, Міхаіла Жамчужнага і затрыманых па «справе патрыётаў», — сказаў Максім Вінярскі.

Раней гэтую акцыю анансаваў былы вязень «амэрыканкі» Сяргей Кунцэвіч. Ён сказаў, што сам ён не арганізатар акцыі, але возьме ў ёй удзел разам зь сябрамі і аднадумцамі.

Празь некаторы час да ўдзельнікаў пікету падышоў міліцыянт. Ён папярэдзіў, што правядзеньне акцыі не дазволенае, і запатрабаваў, каб людзі разышліся.

Вольга Мікалайчык, якая трымае партрэт Зьмітра Паліенкі, сказала, што міліцыянт парушае пакт аб грамадзянскіх правах чалавека ААН.

— Беларусы маюць права на свабоду слова, на пікеты і сходы. Я ўжо маю за такія пікеты 10 тысяч неаплачаных штрафаў, у мяне апісана маёмасьць. Але мы прыйшлі, каб падтрымаць нашых лепшых людзей, якія сядзяць за кратамі ні за што, гніюць за кратамі. Таму я тут.

Максім Вінярскі сказаў, што наступная акцыя пройдзе 3 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Подпишитесь на еженедельную рассылку "Салiдарнасцi". Этот надежный канал, который позволяет читать наши новости и статьи даже в условиях блокировки сайта.