Общество
Зміцер Панкавец, Наша Ніва

Віцэ-прэм’ер Жарко: «Прыбіральні на вакзалах павінны быць бясплатнымі»

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Рыбак звярнуўся да віцэ-прэм’ера Васіля Жарко, які курыруе сацыяльныя пытанні, з нечаканай просьбай: зрабіце прыбіральні на вакзалах бясплатнымі.

Маўляў, наша краіна развівае турызм, а тут такая перашкода. Звярталіся да кіраўніцтва Беларускай чыгункі, але адказ быў, што зрабіць гэта немэтазгодна.

— Я вас падтрымліваю. Гэта не дарагое пытанне. Не ўсе ведаюць, куды бегчы, дзе грошы плаціць, такая паслуга павінна быць бясплатнай, — адказаў Жарко.

Дэпутатка Вольга Палітыка прапанавала больш рашуча змагацца з п’янствам, бо ў апошнім рэйтынгу Сусветнай арганізацыі здароўя наша краіна зноў была адной з першых па ўзроўні спажывання алкаголю.

— Не буду я даваць ацэнку САЗ. У нас ідзе змяншэнне выкарыстання алкаголя на душу насельніцтва — з 14 літараў да 8. Калі быў міністрам, то пісаў у САЗ, што няправільна нас параўноўваць з краінамі, дзе віно ліецца ракой, а яны ніжэй нас. Міністэрства аховы здароўя неаднаразова выступала з ініцыятывай больш строгай рэалізацыі алкагольнай прадукцыі. Нам трэба сабрацца разам і абмеркаваць, — адказаў Жарко.

Ганна Канапацкая з АГП у сваю чаргу пацікавілася, ці будуць выплачвацца кампенсацыі тым людзям, якія страцілі ўклады ў савецкі час. Асабліва пенсіянерам.

— Пакуль немагчыма, — адказалі Канапацкай.

У Жарко таксама пыталіся пра сітуацыю ў Курапатах. Віцэ-прэм’ер на гэта адзначыў, што праца ідзе на эскізам помніка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)