.

Спецпроект:
20.04.2017
Памочнік дэпутата парламента напаў на прэс-сакратара БАЖ

Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Георгій Атаманаў напаў на прэс-сакратара ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Барыса Гарэцкага.

Інцыдэнт адбыўся пасля разгляду ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска іску гісторыка Ігара Кузняцова аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Адказчыкамі па іску сябра ГА «БАЖ» Ігара Кузняцова з’яўляецца КПБ, рэдакцыя газеты «Коммунист Беларуси. Мы и время» і аўтар публікацыі Андрэй Лазуткін.

Пасля судовага працэсу Барыс Гарэцкі на вуліцы побач з будынкам суда спрабаваў сфатаграфаваць адказчыкаў.

У гэты час Георгій Атаманаў, які да таго ж з’яўляецца памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў, падышоў да Гарэцкага, замахнуўся і на вачах у сведкаў выбіў з рук прэс-сакратара БАЖ мабільны тэлефон, які ўпаў на зямлю.

Па факце інцыдэнта Барыс Гарэцкі накіраваў пісьмовую заяву ва Упраўленне ўнутраных спраў Ленінскага раёна Мінска.

Рашэнне па іску Ігара Кузняцова супраць КПБ, газеты «Коммунист Беларуси. Мы и время» і Андрэя Лазуткіна будзе агучана 20 красавіка а 9.15.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.8 (оценок:4)