.

Спецпроект:
17.04.2017
Арыштаваным на Балі беларускім графіцістам пагражае да 5 год турмы

Міністэрства замежных спраў Беларусі адсочвае сытуацыю з затрыманьнем беларускіх графіцістаў на востраве Балі.

Пра гэта сказаў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык, якога цытуе БелТА.

«Беларусы знаходзяцца ў кантакце з ганаровым консулам Беларусі ў Інданэзіі. На востраў Балі ўжо выехаў супрацоўнік ганаровага консульства. Мы працуем над тым, каб правы нашых грамадзян былі захаваныя, а канфлікт урэгуляваны», — сказаў Дзьмітры Мірончык.

Беларускіх графіцістаў са стрыт-арт-каманды HoodGraff 12 красавіка затрымала на востраве Балі (Інданэзія) мясцовая міграцыйная служба і абвінаваціла ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, паведамляе «Витебский курьер».

Падставай для затрыманьня стала чарговае іхнае графіці. Празь нейкі час беларусаў адпусьцілі, але пашпарты не вярнулі. Паводле кіраўніка стрыт-арт-каманды Арцёма Буржа, ім пагражае штраф у 37,5 тысячы даляраў або да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Графіцісты падарожнічаюць па Балі ўжо некалькі месяцаў. Яны пасьпелі намаляваць ужо шмат партрэтаў. Арцём Бурж кажа, што ўсе працы былі выкананыя за грошы саміх мастакоў і пры ўзгадненьні з гаспадарамі будынкаў ды мясцовай рэлігійнай грамадой.

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1 (оценок:1)