«Замест дастаўкі піцы ўварвалася міліцыя ў штацкім»: Затрыманыя Зміцер Дашкевіч і Арцём Леўчанка

Пра абставіны затрымання паведаміла ў Фэйсбуку яго жонка Наста.

«Затрымалі Зьмітра і Арцёма. Яны ставілі кухню ў шматпаважаных Арловых Уладзіміра і Валянціны, - напісала Наста Дашкевіч. - Замовілі ежу для сябе з дастаўкай, але замест піццы ўварваліся міліцыя ў штацкім. Пальчэўскі Сяргей у гэты час ездзіў на нашай машыне за неабходнымі інструмантамі, пад'язджаючы да кватэры яго хацелі затрымаць. Відаць, ён вырашыў не выходзіць з машыны. У машыны разбіта бакавое шкло, машына раскрыта, Сяргея няма».

Як паедамляе Радыё Свабода, сведкай затрымання была Валянцина Арлова. Паводле яе, Змітра Дашкевіча затрымалі людзі ў масках на вуліцы Карла Маркса. Затрыманага Дашкевіча і ягонага калегу, маладафронтаўца Арцёма Леўчанку вялі са звязанымі рукамі.

— Я выйшла ў краму, вярнулася, калі хлопцы — Дашкевіч і Леўчанка — ужо стаялі ў пад’ездзе тварам да сцяны, - распавяла Валянціна Арлова Нашай Ніве. — Іх трымалі людзі ў цывільным. Двое ў цывільным адразу пайшлі за мной, зайшлі ў хату — я не паспела закрыць дзверы. Яны забралі вопратку і тэлефоны хлопцаў і сыйшлі.

Хамуты, якімі вязалі рукі хлопцаў

Дзьверы з пабітым шклом ляжаць на падлозе

Фота з Фэйсбука Алеся Пілецкага

Карэспандэнты Еўрарадыё засталі ля аўтамабіля Дашкевічаў людзей у цывільным, якія заклейвалі разбітае шкло з дапамогай пакетаў і скотча. Пабачыўшы журналістаў, яны схаваліся ў мікрааўтобусе і з'ехалі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Подпишитесь на еженедельную рассылку "Салiдарнасцi". Этот надежный канал, который позволяет читать наши новости и статьи даже в условиях блокировки сайта.