.

Спецпроект:
08.01.2017
Сямён Печанко
«Дык харошыя канфеты, вапросаў нет. Вот толька сам этат Парашэнка…»

З выпадкова падслуханага і падгледжанага.

— У нас в Липецке эти конфеты продают. «Рошен» неплохие конфеты делает, мы их покупаем, — расказвае касірцы ў платнай прыбіральні добра апрануты мужчына. Касірка згаджаецца:

— Дык харошыя канфеты, вапросаў нет. Вот толька сам этат Парашэнка…

***

У вагоне цягніка пажылы мужчына з сынам разгаварыліся з суседкай сталага веку. Выявілася, што мужчыны прыехалі ў кароткі адпачынак у Беларусь з Масквы. Гаварылі пра розніцу ў менталітэтах, пра архітэктуру і нацыянальную кухню (дранікі турыстам вельмі спадабаліся), цытавалі Жванецкага. І раптам…

— Так в Крыму никто и никогда по-украински не говорил, выдумки все это! Севастополь — на сто процентов русский город. Это все Никита намутил. И, кстати, абсолютно незаконно отдал Крым украинцам, — адчаканіў госць.

***

— Ну што, чула ўжо колькі нам песніі дадалі? — пытаецца бабуля ў суседкі па электрычцы.

— Вой, дадалі дык дадалі! 16 тысяч падкінулі, а здзекуюцца за гэты мізер як на мільён! — абураеца іншая бабуля.

— І не кажыце! У магазіне шакаладку ўзяла ў рукі, за 16 тысяч. Прыгледзелася, а яна не 100 грамаў важыць, як упярод, а 90. І тут абкусалі нас, — дадае трэцяя пенсіянерка.

***

— А мая ж дачка звольнілася з банка, кажа — заробак малы. А я такая злая на яе, бо дзе ты цяпер знойдзеш работу за 5 мільёнаў?! — дзеліцца з сяброўкай сямейнымі навінамі жанчына.

Некалькі год таму я чуў падобную размову ў электрычцы: жанчына скардзілася на сына, які кінуў працу за 500 даляраў, бо «што гэта за грошы для Мінска».

***

Позна ўвечары вяртаўся дамоў з вуліцы. Мароз, вецер, колкі снег у твар. Усе думкі пра тое, каб хутчэй у цёплую кватэру.

І тут на сустрач кампанія, і сумны мужчынскі голас кажа: «…І тут мяне схапілі і запіхнулі ў багажнік!».

І такой нязначнай мне падалася ў той момант мая прыгода на прамерзлай вуліцы, што зрабілася неяк цяплей.

Падслуханае ў мінулы раз:

«Прывезлі неяк да нас з пракуратуры макулатуру…»

 
Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.4 (оценок:26)