Общество

Лічба дня. Падправіць помнік Калініну — як з нуля зрабіць 5 помнікаў Касцюшку

Журналіст Віталь Зыблюк даведаўся, колькі нам каштуе рамонт і рэстаўрацыя помніка Калініну.

«Тут многія жартуюць над незвычайным выглядам помніка Калініну і гадаюць, што ж з ім адбываецца. Вырашыў даведацца, у колькі нам гэта абыходзіцца, і залез у тэндары», — напісаў Віталь Зыблюк у Фэйсбуку.

Фота Alexander Khanin

Як высветліў журналіст, адбываецца наступнае: «Ремонт и реставрация историко-культурной ценности «Памятник М.И.Калинину», расположенной по адресу: г. Минск, пл. Калинина, 2» в интересах Государственного предприятия «Ремавтодор Первомайского района г. Минска». Кошт — 134 066 BYN. Аб’яўляліся два тэндары, абодва не адбыліся, але рэканструкцыя пачалася.

«Думаю, кошт істотна не змяніўся. Па сённяшнім курсе — гэта 62,5 тысячы долараў!!! Для параўнання, усе выдаткі на помнік Тадэвушу Касцюшку ад стварэння да ўсталявання — каля 13 тысяч долараў. Ну што ж, падправіць помнік Калініну як з нуля зрабіць 5 помнікаў Касцюшку».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)