Общество
Сямён Печанко

Як Навагрудак рыхтуецца да 220-годдзя Адама Міцкевіча

На вуліцах горада з’явіліся турыстычныя стэнды, аформленыя па-руску.

5—7 кастрычніка ў Навагрудку адзначаць 220-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Адбудзецца міжнароднае свята паэзіі «О, Навагрудскі край — мой родны дом…»

Фестывальная праграма, акрамя паэтычнай часткі, прапануе музычныя нумары, спартыўныя турніры, выступленні рыцарскіх клубаў, парад паветраных змеяў, вогненна-піратэхнічнае шоу.

За колькі тыдняў да святкавання ў ваколіцах Замкавай гары ладзіцца рамонт, у тым ліку на пляцоўцы перад помнікам паэту, а таксама на кургане, насыпаным у ягоны гонар.

На вуліцах першай сталіцы ВКЛ з’явіліся новыя турыстычныя стэнды.

Праўда, многія з іх аформленыя па-руску. У тым ліку, і інфармацыя пра Адама Міцкевіча.

Нагадаем, адзін з першых маштабных рамонтаў горад перажыў у часе падрыхтоўкі да 200-гадовага юбілею Міцкевіча, які адзначылі ў 1998-м.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)