Як каля месца масавых расстрэлаў зьявіўся рэстаран

«Поедем поедим» мае вось-вось адкрыцца у Курапатах — за 50 мэтраў ад лесу з магільнымі ямамі і зь відам на крыжы ў памяць дзясяткаў тысяч забітых падчас сталінскіх рэпрэсіяў.

2011 год

Зьяўленьне інфармацыі пра будаўніцтва побач з Курапатамі рэстараннага комплексу. Пачатак пратэстаў, звароты да ўладаў і збор подпісаў супраць будаўніцтва.

2012 год, лістапад

Адказ Мінкульту на зварот грамадзкасьці, які пацьвярджаў незаконнасьць будоўлі. Усе работы на пляцоўцы «Бульбаш-холу» спыняюцца.

2013 год, студзень-люты

Зьяўляецца інфармацыя аб магчымым зносе «Бульбаш-холу». Высьветлілася, што «Наша рэстаранная кампанія», якая будавала аб’ект, парушыла межы ахоўнай зоны Курапатаў, вызначаныя на пачатку «нулявых».

2013 год, травень

Уладальнікі «Бульбаш-холу» пагаджаюцца зьмяніць назву рэстараннага комплексу і прафінансаваць помнік у Курапатах.

2013 год, лістапад

Улады вырашаюць зьменшыць памер ахоўнай зоны вакол Курапатаў. Будаўніцтва «Бульбаш-холу» адноўленае.

2014 год, чэрвень

Разгляд судовай позвы да пракуратуры ў справе будаўніцтва «Бульбаш-холу». Прадстаўнікі грамадзкасьці палічылі, што ахоўная зона зьмененая незаконна. Суд прайграны.

2018 год, студзень

Будаўніцтва рэстараннага комплексу фактычна завершанае, аднак ён не адкрыты.

2018 год, травень

Зьяўляецца інфармацыя пра адкрыцьцё на месцы «Бульбаш-холу» рэстарацыі «Паедзем, паядзім». У яе ўжо іншы ўласьнік — ТАА «Амізбел».

2018 год, чэрвень

Аднаўленьне пратэстаў супраць адкрыцьця рэстараннага комплексу побач з Курапатамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)