БНР-100
Сямён Печанко

Лекцыю да стагоддзя БНР у Карэлічах прачытае камуністка

Гадзіна гісторыі адбудзецца ў раённай бібліятэцы 23 сакавіка.

Фота polymia.by

23 сакавіка ў Карэліцкай раённай бібліятэцы адбудзецца лекцыя на тэму 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Яна ўнесена ў сакавіцкі план масавых мерапрыемстваў.

Раней пра шэраг мерапрыемстваў да 100-годдзя БНР, арганізаваных Карэліцкім райвыканкамам паведамляў грамадскі актывіст Ігар Случак.

Як паведаміў «Салідарнасці» карэліцкі краязнаўца Аляксандр Самец, у бібліятэцы яму паведамілі, што лекцыю 23 сакавіка будзе чытаць супрацоўніца мясцовага краязнаўчага музея Марыя Белянова.

Фота polymia.by

Гэта былая настаўніца гісторыі, якая апошнія гады ўзначальвае раённую арганізацыю Камуністычнай партыі Беларусі, што нядаўна аднавіла дзейнасць.

Год таму Марыя Белянова адкрыла памятны знак у гонар 100-годдзя Кастычніцкай рэвалюцыі. А сёлета яна ўдзельнічала ў святкаванні 100-годдзя Узброеных Сіл. 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)