Памёр самы стары беларус свету, асветнік і навуковец Барыс Кіт

1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі дзяяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт.

Фота: Радыё Свабода

Пра смерць Барыса Кіта паведаміла ягоная жонка Тамара Казевіч.

«Яму было вельмі кепска апошнія дні, былі моцныя болі, ён ужо больш не хацеў жыць», — распавяла Тамара Казевіч.

Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму сам Барыс Кіт выкупіў участак. Дата пахавання пакуль невядомая, пакуль выконваюць патрэбныя фармальнасці.

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 году ў Санкт-Пецярбурзе ў сям'і беларуса. Пасля рэвалюцыі з’ехаў на радзіму бацькі ў вёсre Агароднікі Карэліцкага раёна, закончыў Наваградзкую беларускую гімназію, Віленскі ўнівэрсітэт. Паводле адукацыі быў настаўнікам, былы дырэктар Віленскай і Наваградзкай гімназій. Па вайне эміграваў у ЗША.

Барыс Кіт — амэрыканскі навуковец, які зрабіў значны ўнёсак у сусветную астранаўтыку.

Барыс Кіт пра падзеі 100 гадоў таму: Адмарозіў ногі на Лютаўскай рэвалюцыі, галадаў пасьля Кастрычніцкай

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)