«Не одним Лазуткиным обошелся Карпенко, когда перетянул в министерство открытых и латентных коммунистов»

Известный фотограф и астроном Виктор Малыщиц на своей странице в Фейсбуке отреагировал на ответ Министерства образования учительнице Анны Северинец.

Приведем его реакцию полностью:

«Прачытаў феерычны адказ Міністэрства адукацыі «Нашай Ніве» і Ганне Севярынец з дзіўнага мэйла presstsentr@mail.ru і бачу, што наша міністэрства – гэта не зборышча малаадукаваных прыстасаванцаў, а высокапрафесійныя ненавіснікі Беларусі, якія будуць ненавідзець яе за нашы бюджэтныя грошы і прыкладуць усе магчымыя высілкі, каб гэтай Беларусі не было.

І бачу, што не адным Лазуткіным абышоўся наш міністр Карпенка, калі перацягнуў да сябе ў міністэрства адкрытых і латэнтных камуністаў.

Министр образования Беларуси Игорь Карпенко. Фото sputnik.by

Все ж спят и видят, как насолить министру-коммунисту

Людміла Высоцкая, прэс-сакратар міністэрства, піша, што немагчыма ўключыць у курс літаратуры Тодара Кляшторнага, таму што ў яго... ёсць верш пра лагер з адпаведнай («блатной») лексікай. Дык а што, у яго час не кідалі людзей ні за што ў савецкія лагеры? І што, акрамя гэтай паэмы ён не напісаў ну зусім нічога? Ці за адзін неадпаведны школьнай праграме верш аўтара ўжо можна адразу выкрэсліваць?

«Мне бы женщину – белую, белую

Ну а впрочем какая разница

Я прижал бы ее с силой к дереву

И в задницу, в задницу, в задницу».

Гэта Ясенін, таварышы. Той, чыім іменем вуліцы ў на называюць (канешне ж, ён сапраўды выдатны паэт, без сарказму). І гэта самы лёгкі прыклад – пагугліце, колькі мацерных вершаў напісалі Пушкін, Лермантаў, Някрасаў і іншыя. Дык давайце і іх выкраслім з праграмы!

«Я вас любил...»– цудоўны верш класіка, але ж ён акрамя гэтага пісаў:

«А шутку не могу придумать я другую,

Как только отослать Толстого к х...»

Дык і Пушкіна прыбярыце! Дарэчы, колькасць гадзін на Аляксандра Сяргеевіча ці не большая за ўсю колькасць гадзін, адведзеных на вывучэнне ўсёй сусветнай літаратуры. І так, калі нам трэба добра ведаць літаратуру таго рэгіёна, дзе знаходзіцца Беларусь, то чаму мы амаль нічога не вывучаем з украінскай ці польскай літаратуры? (Л. Высоцкая сказіла гэтае пытанне і не дала аніякага адказу па сутнасці).

Ці чаму замест Хэмінгуэя ці Маркеса мы працягваем некалькі ўрокаў запар зубрыць гэтае самае «Барадзіно»? Напалеонаўская вайна – гэта трагедыя для рускага народу, няхай яны па ёй і стогнуць.

Для нашых краёў гэта была надзея на вызваленне ад рускай акупацыі з канца 18-га стагоддзя. Заўважце, у нас нават у народнай вуснай творчасці толькі і робяць, што складаюць пра Напалеона легенды і ганарацца тым, што ён быццам бы спыняўся ў іх вёсцы.

А вось тое, што зрабіла ў нас Расія пасля адступлення французскай арміі – вось гэта наша сапраўдная трагедыя. Таму пакіньце зубрыць «Скажи-ка дядя, ведь недаром...» расійскім школьнікам.

У адказ на крытыку наша міністэрства адзінае, што можа прапанаваць – гэта запусціць карную машыну. Пасля майго мінулага допісу ў ліцэй, канешне ж, тэлефанавалі і не думаю, што гладзілі па галоўцы.

Ліцэй за мяне заступіўся, але разумею, што бясконца заступацца ніхто не зможа. Таму калі хочаце, палохайце і далей, але ў мяне падрастаюць дзеці, і я не хачу, каб з іх беларуская школа расціла тых, хто будзе ненавідзець усё беларускае.

І не хачу, каб яны лічылі, што толькі руская літаратура – адзіная і найлепшая ў свеце, а беларусы няздольныя стварыць нічога акрамя апавяданняў пра жыта, калгасы і кабанчыкаў. Бо ў такім выпадку проста не будзе нашай Беларусі, і, дарэчы, не будзе нашага міністэрства адукацыі з усімі яго чыноўнікамі».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)