Общество

Названы пераможца літаратурнай прэміі Гедройця, якому дастанецца 5 тысяч еўра

Прэмію Гедройця — 2017 здабыў Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы», паведамляе «Наша Ніва».

Зміцер Бартосік

Ён атрымае 5000 еўра ад фундатараў прэміі — Фонду «Вяртанне» і Польскага інстытута ў Мінску. Пасля цырымоніі Зміцер Бартосік паведаміў, што палову прэміі падорыць свайму сябры і рэдактару кнігі, былому кіраўніку «Нашай Нівы» Сяргею Дубаўцу, а другую палову — аддасць жонцы, «якая лепш ёю распарадзіцца».

Другое месца ў Людмілы Рублеўскай за кнігу «Дагератып», трэцяе – у Адаму Глобуса за «Зваротную перспектыву».

48-гадовы Зміцер Бартосік нарадзіўся ў Рыбінску (Расея). Бацькі Змітра былі тэатраламі: бацька — рэжысёр, маці — акцёрка.У школу ён пайшоў у Усць-Каменагорску (Казахстан). У 1978 годзе сям’я пераехала ў Гомель. Цяпер жыве ў Мінску. 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)