Скандалы
Арцём Гарбацэвiч, Наша Ніва

Прапаршчык загінулага салдата: «Я не затрыманы. Быў у адпачынку, нічога не ведаю»

У паведамленнях СМІ пачала з'яўляцца інфармацыя, што прапаршчык і сяржанты Коржыча затрыманыя, але гэтая інфармацыя не зусім дакладная: на гаўптвахце знаходзяцца толькі два сяржанты, прапаршчык не затрыманы.

Гэта ён сам пацвердзіў «Нашай Ніве».

Прапаршчык Коржыча, пра якога кажуць, што ён забраў у салдата банкаўскую картку і карыстаўся ёй, — гэта ўраджэнец адной з вёсак пад Браславам, Артур В., 1993 года нараджэння.

Хлопец сам адслужыў у Печах тэрміновую службу, а з 2015 года стаў прапаршчыкам. Ад абеду ён на допыце ў Следчым камітэце, асабліва нічога не каментуе.

— Самагубства… Я не ведаю, я ж у адпачынку быў, — сказаў ён нам.

Мы адразу ж задалі пытанне пра банкаўскую картку.

— Ну не па тэлефоне ж гэта абмяркоўваць… Я цяпер сам на допыце. Сяржанты на гаўптвахце, мяне не затрымлівалі, — дадаў ён.

З Рэдакцыяй таксама звязалася жонка Артура. Яна сцвярджае, што проста не верыць у магчымасць усяго раней апісанага ў СМІ. Маўляў, ён добры і спагадлівы чалавек.

Разам яны не жывуць, але знаходзяцца ў шлюбе.

Бацька прапаршчыка жыве ў вёсцы, маці — у Мінску. Сам ён жыве па месцы службы, у адным з інтэрнатаў Барысава.

Класковский – о гибели солдата в Печах: «Вопросы есть и к Лукашенко лично, который бывает в погонах и большой фуражке»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)