Общество
Сямён Печанко

«Мікалаеўна пяцьдзесят баравікоў знайшла, усе выклала ў інтэрнэт»

З выпадкова падслуханага і падгледжанага.

Размова прадавачак на рынку. Тэма — востра актуальная:

— Хоць бы які дзень ці хоць паўдня знайсці, каб у лес паехаць. Усе кругом пашалелі з гэтымі грыбамі, дык і мне хочацца, — смяецца адна жанчына.

Сяброўка ёй у адказ:

— Чула, што Мікалеўна пяцьдзесят баравікоў знайшла? Сама бачыла, яна іх усе ў інтэрнэт выклала.

***

Аўтавазал, чарга. Жанчына працягвае ў вакенца касы дакументы.

— Жанчына, з 1 кастрычніка вашыя талоны вязня (непаўнагадовага вязня канцлагера — С.) перастануць дзейнічаць, — кажа касірка.

— Як гэта перастануць? — дзівіцца пасажырка.

— А так і перастануць, адмянілі іх.

— Зразумела. ЁН усё паадмяняў. Цяпер вось і талоны…

***

Размова мужчын-пенсіянераў на вуліцы.

— Яму не будзе спакою зараз. Вельмі тонкі момант, — кажа адзін.

— Так, безумоўна. Яму трэба, каб надзейны чалавек яго змяніў, — пагаджаецца другі.

— Так-так. Ён зможа расслабіцца толькі тады, калі Віктара выберуць прэзідэнтам…

***

Сцэнка ў ЖЭСе. Прыбіральшчыца з разгубленым выглядам выходзіць з прыбіральны.

— А што гэта ў нас у туалеце вады няма? — пытае яна ў аднаго з начальнікаў.

Той смяецца ў адказ:

— А хто ж яго ведае, чаму? Шаўцы без ботаў.

***

Заслаўе. Каля шапіка з садавіной і гароднінай моцны вецер перакульвае вялікі парасон. Прадавачка пытае ў пакупнікоў, ці не зачапіла каго і дадае:

— Добра, што абышлося! Не хапала нам тут яшчэ адно шапіто ўчыніць.

Падслуханае ў мінулы раз:

«Вазьміце вось гэтую каўбасу.

Гэта з «Александрыі», з лукашэнкаўскага калхоза»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)