Политика

У справе «Белага легіёну» — 21 пад арыштам, яшчэ адзін пад падпіскай

Сьпіс абвінавачаных у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў папоўніўся новымі людзьмі, якім апошнімі днямі было выстаўлена абвінавачаньне.

Цяпер у сьпісе 22 асобы, зь іх пад арыштам 21 і яшчэ 1 пад падпіскай аб нявыезьдзе. Гэта Юры Гурын, якога затрымалі 21 сакавіка.

«Яго вызвалілі пад падпіску, але абвінавачаньне яму пакінулі», — сказала Радыё Свабода Ніна Шыдлоўская з «Бацькаўшчыны».

Сьпіс тых, каго абвінавацілі і трымаюць пад вартай:

Аляксей Абрамаў

Андрэй Бяляўскі

Віктар Данілаў

Зьміцер Дашкевіч

Андрэй Дундукоў

Аляксандар Зімніцкі

Іван Кавальчук

Андрэй Комлік-Ямацін

Сяргей Кунцэвіч

Міраслаў Лазоўскі

Віктар Мароз

Мікалай Міхалькоў

Ян Міхалькоў

Дзьмітры Новік

Яўген Палтаржыцкі

Сяргей Пальчэўскі

Цімур Пашкевіч

Уладзімер Румянцаў

Сяргей Стрыбульскі

Уладзімер Фёдараў

Аляксандар Яўдаха

Затрыманьні ў справе «Белага легіёну» пачаліся 21 сакавіка пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі ў Магілёве пра «падрыхтоўку ўзброеных баевікоў» нібыта ў лясах пад Асіповічамі.

Письмо патриота из СИЗО КГБ: вынужден смотреть в камере ТНТ

У тым ліку быў затрыманы і пазьней арыштаваны кіраўнік бабруйскага вайскова-патрыятычнага клюбу «Патрыёт» Мікалай Міхалькоў і ягоны сын Ян Міхалькоў, былыя актывісты незарэгістраванай і распушчанай яшчэ да 2008 году арганізацыі «Белы легіён», актывісты «Маладога Фронту» ды іншыя.

Дык што ж рыхтаваў «Белы легіён»?

Зь іх, паводле праваабаронцаў «Вясны», ня менш за 10 чалавек былі вызваленыя без выстаўленьня абвінавачаньня. КДБ дагэтуль зьвесткі пра затрыманых і абвінавачаных не пацьвердзіў.

Паводле 3 часткі 293 артыкула Крымінальнга кодэксу абвінавачаным у навучаньні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.

Адрасы турмаў, на якія можна пасылаць пісьмы ці адпраўляць тэлеграмы:

СІЗА КДБ 220050, абаненцкая скрыня 8, прозвішча, імя і імя па бацьку арыштаванага.

СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030, прозвішча, імя і імя па бацьку арыштаванага.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)