Скандалы
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Яшчэ двум затрыманым выставілі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў

Да 16 чалавек павялічыўся сьпіс затрыманых у справе «Белага легіёну», пра якіх сваякам, адвакатам і праваабаронцам вядома, што ім выстаўлена абвінавачаньне.

Іх абвінавачваюць па 3 частцы 293 артыкула Крымінальнага Кодэксу — гэта навучаньне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках. Цяпер да сьпісу дадаліся Віктар Данілаў і Андрэй Дундукоў.

Віктар Данілаў

Пра тое, што Віктару Данілаву выставілі абвінавачаньне, карэспандэнту Свабоды паведаміла ягоная нявеста Юля Букштыновіч.

«Учора маці Віктара размаўляла з адвакатам, які прыйшоў з КДБ, і той паведаміў, што абвінавачаньне выстаўленае. Сказаў яшчэ, што псыхічны стан Віктара нармальны, ніякіх гістэрык, трымаецца добра. Больш інфармацыі няма. Раней я атрымала ад яго ліст. Ён паведаміў, што зь ім усё нармальна, шмат чытае, у прыватнасьці Бальзака, ні на што ня скардзіўся», — кажа Юля Бурштыновіч.

Андрэй Дундукоў

Пра абвінавачаньне, выстаўленае Андрэю Дундукову, паведаміла Ніна Шыдлоўская.

«Размаўляла з жонкай Андрэя, і тая сказала, што прыйшоў ад яго ліст, у якім Андрэй паведаміў, што і яму выставілі абвінавачаньне. Усё астатняе як ва ўсіх».

Такім чынам, сьпіс тых, каму выстаўлена абвінавачаньне паводле 3 часткі 293 артыкула, выглядае цяпер гэтак:

Аляксей Абрамаў

Андрэй Бяляўскі

Юры Гурын

Віктар Данілаў

Зьміцер Дашкевіч

Андрэй Дундукоў

Іван Кавальчук

Андрэй Комлік-Ямацін

Міраслаў Лазоўскі

Мікалай Міхалькоў

Дзьмітры Новік

Яўген Палтаржыцкі

Сяргей Пальчэўскі

Уладзімер Румянцаў

Сяргей Стрыбульскі

Аляксандар Яўдаха

Боевик от Лукашенко

На сайце КДБ дагэтуль афіцыйна не пацьверджана выстаўленьне абвінавачаньняў затрыманым у справе «Белага легіёну».

Апошні ў сьпісе затрыманых па справе «Белага легіёну» — Віктар Мароз, якога супрацоўнікі КДБ затрымалі 3 красавіка. Зьвестак пра ягонае далейшае працэсуальнае становішча пакуль няма.

9 з раней затрыманых грамадзян цягам апошніх дзён былі вызваленыя. Апошнім адпусьцілі Сяргея Кулініча з партыі «Народная грамада».

Паводле 3 часткі 293 артыкула КК пагражае да 3 гадоў пазбаўленьня волі.

За лагер баевікоў выдаюць афіцыйна зарэгістраваны летнік пад Асіповічамі

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)