У Лагвінца пералом носу, чэрапна-мазгавая траўма і страсеньне мозгу

Палітыка, зьбітага пры затрыманьні 23 сакавіка, пасьля спробы суду адвезьлі ў лякарню.

У яго пералом носу, закрытая чэрапна-мазгавая траўма і страсеньне мозгу.

Ягоны сын Антось Лагвінец, якога затрымлівалі разам з бацькам, але адпусьцілі, бо «ёсьць загад браць толькі Алеся Лагвінца», з бацькам ня мае кантакту. Ён распавядае Свабодзе:

«Тэлефанаваў ягоны сусед па палаце, ён паведаміў, што ўсё добра, уначы нікуды не вывозілі. Але міліцыянты ў форме, якіх прызначылі ахоўваць, усю ноч стаялі, былі зь імі.

Зараз будзем накіроўвацца да шпіталя, ставіць варту, каб ведаць, калі яго на суд павязуць ці на далейшае абсьледаваньне, бо наўпроставага кантакту зь ім ня маю, ягоны тэлефон апісалі.

Што з суду вядома, што яго вінавацяць у дробным хуліганстве, 17.1 КоАП. Пратаколу тата не падпісваў, бо быў нязгодны зь ім. Дэталі пратаколу яму не зачытвалі».

Хапун продолжается: Задержаны Шумченко, Логвинец, Сивчик…

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)