Хто гэты Пальчэўскі, які прыкаваў сябе да МАЗа ў Курапатах?

Мінчук Сяргей Пальчэўскі паклаўся пад колы грузавіка і прыкаваў сябе кайданкамі да бампера, каб спыніць будаўнічыя работы ў Зялёным Лузе каля Курапат.

«Буду ляжаць, пакуль не здохну», — сказаў 30-гадовы Пальчэўскі. Ён кажа, што пайшоў на крайні крок, бо не бачыць іншых шляхоў спыніць будаўніцтва на пляцоўцы, якая раней уваходзіла ў ахоўную зону мемарыяла.

Сяргей Пальчэўскі — мінчук, скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, а цяпер зарабляе цяслярствам. Раней ён працаваў майстрам на заводзе «Атлант».

У 2012 годзе ён прыйшоў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю, а крыху больш за год таму пазнаёміўся са Змітром Дашкевічам і стаў актывістам «Маладога фронту».  Калі прыехалі МНСнікі, то ён сам адшпіліў кайданкі, каб не рэзалі. Міліцыя спрабавала затрымаць хлопца, але людзі грамадой адбілі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)