Общество
Кирилл Иванов

«Столько людей на массовых акциях в Гомеле я не видел никогда»

 «Салідарнасць» собрала реакцию Байнета на акции протеста в Гомеле и Могилеве.

Vitali Tsyhankou

«І сэрца так радасна заныла. Няўжо вясёлыя 90-я вяртаюцца?»

Dźmitry Hurnievič

«Боты пра ўдзельнікаў акцыяў пратэсту ў Менску і Гомелі пішуць «прокремлёвскіе бл...і». Інфармацыйная атака на абураных будзе гэтым разам больш вытанчанай і менш тапорнай, чым звычайна».

Mikoła Bieńka

«Тры важныя высновы ад працы на гомельскім маршы недармаедаў. 1.Людзі выйшлі на плошчу праз агульную незадаволенасць уладай. Кіраўніцтву РБ прыгадваюць і неаб’ектыўныя суды, і скасаванне чарнобыльскіх ільготаў, і кантрактную сістэму. Дэкрэт №3 — апошняя кропля. Выглядае на тое, што пратэст будзе нарастаць, калі ўлада не пойдзе на саступкі. 2.«Рускі мір не пройдзе». Прызнаюся, перад пачаткам акцыі хваляваўся, што сцяг сацыяльнага пратэсту могуць падхапіць маргінальныя структуры суседняй краіны. Аднак вялікая колькасць б-ч-б сцягоў, беларускамоўныя транспаранты і агульны настрой гомельцаў паказаў, што мы гатовыя кіраваць сваёй краінай без умяшальніцтва звонку.

3.Пратэст супраць Дэкрэту №3 ахапіў усе слаі насельніцтва. Большасць з тых, з кім давялося размаўляць, маюць працу. Але выйшлі праз абурэнне прыгонніцкім дэкрэтам, а таксама праз пачуццё салідарнасці з «дармаедамі».

П.С. Гомельскія дэмакраты – малайцы. Гаварылі па справе, падрыхтаваліся добра. Каб быў годны гук на плошчы, то ўвогуле акцыю можна было б лічыць удалай».

Kiryla Paznyak

«Пра маршы «дармаедскія». Любыя высновы пра маштабы сацыяльных пратэстаў і прагнозы — бла-бла. Нешта больш-менш карэктнае ў гэтым сэнсе можна будзе казаць паводле гомельскай акцыі.

Сталіца пар выпусціла. Статкевіч шанцоўна атрымаў перавагу ва ўнутрыапазіцыйнай барацьбе — усяго толькі».

Из комментариев на дискуссионной площадке talks.by:

«Радует, что акции совершенно мирные. Люди не агрессивны и просто выражают протест».

«Я бы не артачился на месте властей. Отменил и все. Назначил бы «плохих бояр», виноватых в принятии указа, и показательно уволил».

«Что за организация мероприятий!? Почему толком никто не знал об этом!? Пришло бы гораздо больше народу, если бы толком было бы освещено где и когда!».

«Ну что, Александр Григорьевич. Получил удар откуда не ждали? Думал «западники», тянущие страну в ЕС, будут бузить, все время душил национально ориентированную оппозицию. А тут на тебе — «восточники» восстали».

«Ну, это уже не смешно! Власть может доиграться. Вам, правда, так тяжело признать ошибку? Готовы свои амбиции поставить выше интересов людей? Это ваш народ, и он против! Останавливайте уже этот маразм! Неужели сложно отменить не имеющий экономической выгоды, логики, унижающий людей декрет?».

Из комментариев на «Нашай Ніве»:

«Лукашенко, отменяйте паскудный налог! Не доводите до греха».

«Мусiць, беларусы пачынаюць пакрыху прачынацца ад летаргiчнага сну».

«Заварушылiся i рэгiёны. Там, наогул, галеча i працы яшчэ менш, чым у Менску. Вось яна — мяжа, калi патрабуюць грошы з тых, у каго iх няма. На мае меркаванне, уладам трэба адмянiць гэты дэкрэт тэрмiнова».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)