Общество
Сямён Печанко

Пенсіянер: «Расія ў канец абнаглела. А яшчэ кажуць, што браты!»

З выпадкова падслуханага і падгледжанага.

На заслаўскім рынку жанчыны абмяркоўваюць магчымыя варыянты транзіту ўлады ў Беларусі:

— Чулі, Лукашэнка хоча свайго Колю пасля сябе ў крэсла пасадзіць? — пытае адна.

— Гэтага ў прэзідзенты? Ды нам і стары ўжо ўпёкся! Давёў краіну да ручкі. Работы няма, людзі апошнія запасы праядаюць, — злуецца другая.

Трэцяя жанчына падазрона азіраецца па баках і сцішана дадае сваё:

— Людзей пазвальнялі, а новую работу не даюць. І падатак гэты трэба плаціць. Зусім падурнелі…

***

— Я ў палітыку не лезу, ты ж мяне ведаеш, — кажа адзін пенсіянер другому.

 Той згодна ківае, чакаючы працягу думкі суразмоўцы.

— Дык вось, што я табе скажу. Нават я зразумеў, што Расія ў канец абнаглела. Нафту ўрэзала, ад нашага малака і мяса нос вароціць. А яшчэ кажуць, што мы браты.

***

З размоваў каля кабінета ўрача ў паліклініцы ў мінскай Чыжоўцы. Санітарка сустрэла знаёмага пенсіянера і пытае яго:

— Нешта вас даўно не было відаць. Добра выглядзаеце!

— Ага, як перастаў да вас хадзіць, то сдразу і паздаравеў!

— Ну і я гавару: цвет ліца лучшэ стаў.

***

Карэлічы, канец студзеня, раніца рабочай суботы. Каля крамы топчуцца два дзядзькi, знешні выгляд якіх выдае ў іх аматараў выпіць. Да іх падыходзiць трэцi — добра пакамечаны i вiдавочна нападпiтку. Мужыкі вiтаюцца:

— Коля, дык ты ўжэ п’яны!

— А почему бы и нет! — бадзёра адказвае Коля.

***

— Дажыліся — рускі беларусаў будзе ў футбол вучыць гуляць! — кампанія мужчынаў у электрычцы абмяркоўвае навіну пра магчымае прызначэнне трэнерам беларускай зборнай па футболе расійскага спецыяліста Мікалая Пісарава.

— Ды яны чэмпіянат Еўропы прас…і! Навошта адтуль трэнера браць? — кіпяць каляфутбольныя жарсці.

— Я вам вось што скажу, хлопцы, — кажа адзін з дзядзькаў. — Я, пакуль тое, на футбол не хадок, пераключаюся на хакей. Хто са мной?

 Падслуханае ў мінулы раз:

«Дык харошыя канфеты, вапросаў нет. Вот толька сам этат Парашэнка…»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)