Общество

Першая беларуская царква асвячаная ў Лондане

Беларуская ўніяцкая царква ў гонар святаначальніка Кірылы, біскупа Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў Беларускага народу была асвячаная ў Лондане 17 студзеня.

Гэта першая адмыслова пабудаваная ўніяцкая і каталіцкая беларуская царква ў замежжы і першая драўляная царква ў Лондане за 350 гадоў.

Фота Сяргея Сурыновіча

Больш за сотню беларусаў і людзей, якія цікавяцца Беларуссю, узялі ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды асвячэння царквы.

– Гэта надзвычай важная падзея для беларускай грамады ў Брытаніі. Мы спадзяемся, што гэта царква аб’яднае ўсіх беларусаў замежжа, - заявіў кіраўнік Беларускай каталіцкай місіі і ініцыятар узвядзення царквы айцец Сяргей Стасевіч.

Царква таксама ёсць прыкладам унікальнага высокатэхналагічнага праекту, якому няма роўных ні ў Беларусі, ні ў замежжы. Брытанскі архітэктар будынку правёў шмат часу ў палявых даследаваннях у Беларусі, каб зафіксаваць ацалелыя прыклады аўтэнтычнай драўлянай архітэктуры.

Фото dezeen.com

Паводле гэтых узораў і была спраектаваная беларуская царква, якая абяцае стаць важным аб’ектам для Лондана. Гэта першая царква, пабудаваная з дрэва, якая паўстала ў Лондане ад 1666 году.

Набажэнствы ў новазбудаванай беларускай царкве будуць праходзіць штонядзелі а 10:30. Адрас: Marian House Holden Avenue, London, N12 8HY

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)